Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





ПАЦЯПЛЕЕ...


...радыкальна і трохі пракрапае. Тэмпэратура каля 0 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У офісе Парты БНФ прэс-канфэрэнцыя лідэраў апазыцыі пра мясцовыя выбары, сьвяткаваньне 25 Сакавіка і ўдзел Беларусі ў Эўранэсьце. Пачатак а 12:00.

У галерэі "Ў" дзьве літаратурныя акцыі: "Літаратурныя чытанні з "ПрайдзіСветам"-2" і "Несімэтрычныя музы А. Хадановіча". Пачатак а 19:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Маскве сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў абмяркуюць новую дамову аб ядзерным раззбраеньні.

У Нью-Ёрку Рада бясьпекі ААН абмяркуе сытуацыю ў Аўганістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1595 Наваградак атрымаў свой гарадзкі герб: у чырвоным полі постаць архангела Міхаіла ў чорным убраньні з крыламі за сьпінай, у правай руцэ меч, у левай – шалі.

У 1844 нарадзіўся расейскі кампазытар Мікалай Рымскі-Корсакаў (пам. 1908).

У 1858 нарадзіўся Рудольф Дызэль, вынаходнік дызэльнага рухавіка (пам. 1913).

У 1874 нарадзіўся расейскі філёзаф Мікалай Бярдзяеў (пам. 1948).

У 1921 у Рызе падпісаная мірная дамова паміж бальшавіцкай Расеяй і Польшчай. Паводле дамовы частка Беларусі адыходзіла пад польскую акупацыю. Заходняя Беларусь пасьля гэтага праіснуе пад Польшчай каля дваццаці гадоў. Прадстаўнікоў самой Беларусі на Рыскія перамовы не дапусьцілі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Парыскай камуны.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Сьледзтва цьвердзіць, што ваўкавыскія падпальвалі і падрывалі".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Рэвалюцыянэры пакланяюцца будучыні, але жывуць мінулым" — Мікалай Бярдзяеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG