Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім вуліцам вернуць гістарычныя назвы?


Камунальная набярэжная стане Траецкай набярэжнай.
Камунальная набярэжная стане Траецкай набярэжнай.

Камісія па менаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў Менгарвыканкаму прыняла рашэньне вярнуць гістарычныя назвы шэрагу вуліц ў 2010 годзе.



У прыватнасьці, плянуецца перайменаваньне шасьці малых вуліц у цэнтры Менску:

  • Вызваленьня ў Васкрасенскую,
  • Герцэна ў Бэрнардынскую,
  • Камунальнай набярэжнай у Траецкую набярэжную,
  • Дзімітрава ў Пятніцкую,
  • Віцебскай ў Няміга-Ракаўскую,
  • Рэвалюцыйнай ў Койданаўскую,
  • а таксама шэрагу вуліц у розных іншых раёнах гораду.

Дом на скрыжаваньні Дзімітрава (Пятніцай) і Вызваленьня (Васкрасенскай)

Перайменаваньне таксама можа тычыцца брацкіх магіл ахвяр Першай усясьветнай вайны, якія будуць называцца «Менскія брацкія могілкі 1914-1918 гг.» Акрамя таго, плянуецца, што станцыя мэтро «Плошча Леніна» атрымае афіцыйную назву «Плошча Незалежнасьці».

Бліжэйшым часам праект рашэньня Камісіі будзе разгледжаны на паседжаньні Менскага гарвыканкаму, а затым дэпутатаў Менгарсавету, паведамляе Interfax.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG