Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Беларусі ўсталяваў нарматывы назапашанай прадукцыі ў прамысловасьці на 2010 год. У адпаведнасьці з пастановай № 313, сёлета назапашаная прадукцыя на складах прадпрыемстваў краіны не павінна перавышаць 61%.

Усталяваныя нарматывы запасаў таксама і для прадпрыемстваў галіновых міністэрстваў, канцэрнаў аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму.

Паводле Міністэрства статыстыкі, за студзень-люты аб’ём назапашанай прадукцыі ў прамысловасьці Беларусі склаў 6,383 трыльёна рублёў альбо 76,3% сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці, паведамляе БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG