Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Гуляка трымаў справаздачу перад кіраўнікамі дыпмісій Эўразьвязу


Леанід Гуляка (зьлева), архіўнае фота.

Леанід Гуляка (зьлева), архіўнае фота.

Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі арганізавала сустрэчу кіраўнікоў дыпляматычных місій краін Эўразьвязу ў Беларусі з Упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанідаім Гулякам.

Сустрэча адбылася паводле ініцыятывы Гішпаніі, якая зараз старшынюе ў Эўразьвязе і інтарэсы якой у Беларусі прэзэнтуе амбасада Вялікабрытаніі.

«У пераліку зададзеных пытаньняў былі закранутыя: сытуацыя вакол грамадзкага аб’яднаньня „Саюз палякаў на Беларусі“, роля і пазыцыя беларускай дзяржавы ва ўрэгуляваньні канфлікту ў асяродзьдзі польскай нацыянальнай супольнасьці. Пытаньні юрыдычнага афармленьня правамоцнасьці карыстаньня памяшканьнем для культавых патрэбаў царквой „Новае жыцьцё“, а таксама выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе БЕЛТА.

XS
SM
MD
LG