Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нядзелю, 21 сакавіка, у Менску заплянавана правядзеньне справаздачна-выбарчага зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Але арганізатары мерапрыемства дагэтуль ня маюць памяшканьня для партыйнага форуму.

Старшыня выканкаму партыі Ігар Шынкарык кажа:

“Пасьля таго як менскі гатэль “Crowne Plaza” нечакана адмовіў нам у арэндзе памяшканьня, а за ім і іншыя гаспадары вялікіх памяшканьняў, мы вымушаныя былі зьвярнуцца ў сталічны гарвыканкам. Там нам паведамілі, што няма пярэчаньняў супраць правядзеньня нашага форуму ў Палацы культуры МТЗ.

Але калі сёньня я паехаў у МТЗ, то высьветлілася, што дырэкцыя Палаца ўжо заплянавала правесьці 21 сакавіка дзіцячы конкурс. На яго ўжо прададзеныя квіткі і надрукаваныя афішы”.

XS
SM
MD
LG