Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебская прэса пад арыштам


Кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач

Кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач

Наклад канфіскаванай учора газэты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” застаецца ў міліцыі. Яго лёс будзе вырашаны праз 10 дзён. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода кіраўніца кампаніі Вольга Карач.


50 тысяч асобнікаў газэты, якія перавозілі з Смаленску ў Віцебск актывісты кампаніі, былі канфіскаваныя ў аўторак супрацоўнікамі Віцебскага РУУС. Паводле Вольгі Карач, пратаколы аб затрыманьні і канфіскацыі былі складзеныя з парушэньнямі заканадаўства і не адразу. На патрабаваньне Вольгі Карач яны былі перададзеныя ёй толькі праз некалькі гадзінаў. Пратаколу аб адміністратыўным парушэньні ўвогуле няма.

У паведамленьні для прэсы Вольга Карач сьцьвярджае, што загад аб канфіскацыі накладу аддаваў намесьнік начальніка Ўпраўленьня ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Папко.

Нагадаем, што ў аўторак таксама адбыўся ператрус у офісе сайту “Хартыі-97”, рэдакцыі “Народнай волі”, у кватэрах журналістак Ірыны Халіп і Марыны Коктыш, а таксама каардынатара “Хартыі-97” Андрэя Саньнікава. Канфіскоўваліся кампутары. У часе ператрусу журналістку Натальлю Радзіну ўдарыў міліцыянт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG