Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.










СЛУХАЦЬ:


Ад нас далёка вельмі Вільня і Варшава.
Бэрлін і Прага недасяжныя для нас.
Затое – вось! – Вэнэсуэльская дзяржава,
І мы каракасаўскі чуем маракас.

Мы адчуваем пах вэнэсуэльскай нафты.
Мы бачым горы, гэта Анды, не Каўказ.
Не гавары нічога мне пра крымінал ты,
Зь ім разьбярэцца беларускі наш спэцназ.

Рэфрэн:
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе душу сваю і цела.
Вэнэсуэла, Вэнэсуэла,
Мы аддамо табе і сэрца, і руку.
Вэнэсуэла зоркай зырка зазіхцела.
Праз акіян мы, а здаецца, праз раку.

Мы прадамо Вэнэсуэле нашы МАЗы,
БелАЗы, “Віцязі”, цукеркі, трактары,
Гарматы нашыя, ракеты і фугасы…
Няхай баяцца ўсе, і чорт яго дзяры!

Рэфрэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG