Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Няма сродкаў на тэатралізаванае шэсьце


Сёлета магілёўскія ўлады адмовіліся ад правядзеньня на Дзень гораду традыцыйнага тэатралізаванага шэсьця.


Як тлумачаць афіцыйныя крыніцы, такое рашэньне прынятае дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў. Дні гораду ў Магілёве праводзяцца 2—3 ліпеня.

Асноўныя сродкі пойдуць на арганізацыю сьвяткаваньня гадавіны перамогі ў Другой усясьветнай вайне. Чыноўнікі заяўляюць, што пад асаблівую ўвагу возьмуць вэтэранаў вайны. Іх на Магілёўшчыне засталося 5 тысячаў.

Летась не хапіла грошай на рэканструкцыю мэмарыялу “Лупалаўскі канцлягер”, разьмешчанага на праспэкце Шміта ў Магілёве.

Адмовіліся і ад усталяваньня помніка савецкаму генэралу Міхаілу Раманаву, які камандаваў дывізіяй, што бараніла Магілёў ад фашыстаў у ліпені-жніўні 1941 году.
XS
SM
MD
LG