Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведае Бразылію


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Бразыліі Луісам Інасію да Сільва (Лула) можа адбыцца 22 сакавіка ў Рыё-дэ-Жанэйра.


Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва “Новости” са спасылкай на мэксыканскія СМІ.

Сёлета ў лютым Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з губэрнатарам бразыльскага штату Гаяс Алсідэсам Радрыгесам Філью. На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што гатовы абмяркоўваць з бразыльскім бокам пытаньні акцыянаваньня і прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя якіх цікавіць Бразылію.
XS
SM
MD
LG