Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас свайго візыту ў Каракас Аляксандар Лукашэнка прапанаваў Вэнэсуэле ваенную дапамогу, падае агенцтва Associated Press.


Выступаючы 16 сакавіка ў Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы, прэзыдэнт Беларусі падкрэсьліў, што ўрад Уга Чавэса зь беларускай дапамогай можа ўмацаваць свае ўзброеныя сілы, каб не турбавацца адносна вонкавай пагрозы і што Беларусь гатовая да абмену досьведам “па стварэньні комплекснай сыстэмы абароны”.

“Разам мы можам супрацьстаяць пагрозе”, - адзначыў Лукашэнка.

Чавэс, у сваю чаргу, сказаў, што зацікаўлены набыць ў Беларусі радыёлякацыйныя і зэнітна-ракетныя комплексы, умацаваць нацыянальную паветраную абарону і супрацьстаяць пагрозе з боку галоўнага праціўніка Вэнэсуэлы - ЗША.

Як падае Associated Press, беларускі прэзыдэнт у час свайго выступу ў Нацыянальнай асамблеі, адрозна ад Чавэса, не назваў ЗША “галоўным праціўнікам”.

Аднак Лукашэнка даў зразумець, што Злучаныя Штаты належаць да групы магутных краінаў і спрабуюць лекцыямі “аб правах чалавека, дэмакратыі і свабодзе" навязаць “іншым народам сваю волю".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG