Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: Забралі сыстэмны блёк і сэрыял пра “Доктара Хаўса”


Марына Коктыш
Марына Коктыш

Калегі спадзяюцца, што ў жыцьці намесьніцы рэдактара газэты «Народная воля», журналісткі Марыны Коктыш — усяго толькі часовая «чорная паласа». Ужо месяц яе зь нязначнымі варыяцыямі перасьледуюць людзі ў пагонах.

«Заўтра роўна месяц, як забралі сыстэмны блёк у рэдакцыі. У мінулую пятніцу сканфіскавалі — спадзяюся, вельмі часова — машыну, толькі што набытую, а сёньня прыйшлі ўвечары дадому зь ператрусам. Забралі сыстэмны блёк кампутара, забралі флэш-карту ад фотаапарату, флэшку, а таксама дыск з апошнім сэзонам „Доктара Хаўса“. Склалі пратакол, далі пачытаць пастанову. Усё праходзіла ў рамках крымінальнай справы, пачатай 31 сьнежня мінулага году па заяве Каржа. Санкцыю на ператрус даў намесьнік пракурора па Гомельскай вобласьці, старшы дарадчык юстыцыі Шаеў. Зацьвердзіў санкцыі начальнік УУС Гомельскай вобласьці палкоўнік Палішчук.

Калі праходзіў вобшук, яны ўсё здымалі на відэакамэру. Я сёньня начыталася жахаў пра Наташу Радзіну, як яе зьбілі, калі ў „Хартыі“ канфіскоўвалі кампутары, дык у маім выпадку было ўсё вельмі ветліва — з камплімэнтамі, з усьмешачкамі. Адносна прыстойна. Спэцназаўцаў не было, людзей з аўтаматамі таксама. Участковы — але ня з нашага ўчастку, опэрупаўнаважаны Маскоўскага РУУС, які праводзіў вобшук, зь ім яшчэ адзін калега і апэратар, які ўсё здымаў на камэру. Прывялі дзьвюх дзяўчат-панятых, студэнтак. Паводзілі сябе вельмі ветліва, калі сыходзілі, сказалі прабачце і да пабачэньня. Я нават зрабіла „заяўку“. Маўляў, опэрупаўнаважаны Аляксей Лістападаў быў настолькі ветлівы, што я папрасіла перадаць ягонаму кіраўніцтву: калі ў наступны раз ужо прыйдуць надзяваць на мяне „бранзалеткі“, то жадаю, каб з пастановай аб арышце ці затрыманьні прыйшоў менавіта ён. Бо я згадваю, як месяц таму кантактавала з маёрам Чуем, які выклікаў мяне на допыт, а потым рабіў ператрус у рэдакцыі, дык гэта ж неба і зямля».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG