Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У кадэцкай школе Магілёва — дзедаўшчына


Выхаванцы магілёўскай кадэцкай школы

Выхаванцы магілёўскай кадэцкай школы

Двое гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асуджаныя Ленінскім судом абласнога цэнтру за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў свайму аднагрупніку. Пацярпелага зьбілі за тое, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам і дрэнна шыхтаваўся. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, мэдыкі ледзь выратавалі хлопца.

У яго выяўлены разрыў селязёнкі і закрытыя траўмы жывата.

«Калі ён знаходзіўся на лекаваньні пасьля апэрацыі, ён быў настолькі запалоханы, што тлумачыў, што пашкоджаньне атрымаў, зваліўшыся з турніка. Адзін са зламысьнікаў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі, а другі — на два гады», — цытуюць афіцыйныя крыніцы намесьніцу пракурора Алу Кузьняцову.

Магілёўская абласная кадэцкая школа сфармаваная зь дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яе стварылі ў 2002 годзе. Тут вучацца каля 150 хлопцаў.

XS
SM
MD
LG