Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я. Раманчук: "Нам патрэбны прэзыдэнт-вызваліцель"


На сайце Свабоды прайшла онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кіраўніком навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком.


Апошнімі днямі абвастрылася тэма выгодаў і стратаў ад далучэньня Беларусі да Мытнага Саюзу. Гэтая тэма ўздымалася 16 сакавіка на перамовах падчас візыту ў Беларусь прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. Курс беларускага рубля штодня абнаўляе мінімумы ў дачыненьне да “валютнага кошыка”. Да таго ж, на 21 сакавіка заплянаваны чарговы зьезд АГП. Гэтыя тэмы, як мяркуем, могуць стаць прадметам размовы з Яраславам Раманчуком.


Яраслаў Раманчук нарадзіўся ў 1966 годзе ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асьпірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ, катэдру эканамічных вучэньняў. Дысэртацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сыстэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйным грамадзтве. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам. Галоўны спэцыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савета 13 скліканьня. Эканамічны аглядальнік, затым намесьнік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 – травень 2002). Кіраўнік «Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса», аналітычнага цэнтру «Стратэгія» (зь лютага 2002 году).

З 2000 году – намесьнік Старшыні АГП

Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасьцяў» (International Society For Individual Liberty), ляўрэат штогадовай узнагароды Вольнасьці ISIL 2003 года, Ляўрэат прэмій Atlas Economic Research Foundation (2006 — 2007 гады), ляўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом». Першы беларус – удзельнік міжнароднай асацыяцыі Mont Pelerin Society.


Пытаньні госьцю і яго адказы можна пачытаць ТУТ
XS
SM
MD
LG