Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халіп: “Не выключаю, што ператрус зьвязаны з рашэньнем майго мужа балятавацца на пасаду прэзыдэнта”


Ірына Халіп

Ірына Халіп

Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі кампутар і іншую тэхніку ў журналісткі Ірыны Халіп. Гэта было зроблена амаль адначасна з ператрусамі ў офісе «Хартыі-97» і на працоўным месцы намесьніцы рэдактара «Народнай Волі» Сьвятланы Калінкінай.

Ператрусы і канфіскацыя інфармацыйных носьбітаў у журналістак праводзіліся з санкцыі Гомельскага пракурора паводле крымінальнай справы аб паклёпе на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналягічную пасаду ў Гарадзенскай вобласьці — Івана Каржа. Вось як гэта пракамэнтавала Ірына Халіп:

«Я магу камэнтаваць гэта толькі адным словам — мэдыяфрэнія. Тыдзень таму наш кампутар канфіскавалі на мяжы — што яшчэ шукаць? Літаральна сёньня мы папрасілі нашых сяброў, каб далі нам свой стары кампутар, якім не карыстаюцца, дык канфіскавалі і яго. Таксама флэшкі, старыя дыскеты, якія ляжаць з канца 90-х: 40 старых дыскетаў, 67 кампакт-дыскаў. І нават быў ператрус у пакойчыку майго сына. Яны зайшлі, калі той спаў у сваім маленькім ложку, знайшлі дыск зь ягонымі здымкамі і таксама забралі. Але ж яны не ідыёты, яны цудоўна ведаюць, што ні я, ні Натальля Радзіна, ні Сьвятлана Калінкіна, ні Марына Коктыш не пісалі пра гэтую крымінальную справу. Але ж — а раптам што яшчэ знойдзем. Я ўсё гэта яшчэ мушу абмеркаваць з маім мужам Андрэем Саньнікавым, тым больш, што я не выключаю: іхні прыход сюды і ператрус зьвязаны з тым, што літаральна днямі ён абвясьціў, што будзе вылучацца ў прэзыдэнты».
XS
SM
MD
LG