Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





СЬНЕЖНА...


...і пахмурна. Тэмпэратура: -12 — -3 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У менскай кнігарні “Ў галерэі” можна будзе атрымаць аўтограф Альгерда Бахарэвіча і набыць кніжку "Халоднае сэрца". 18:00 — 18:30.

Сьвяточная вечарына "Зьбіраўся скарб: 50 тамоў "Беларускага кнігазбору"", прысьвечаная выхаду юбілейнага 50-га тома кніжнага праекту "Беларускі кнігазбор". Менск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3. Пачатак а 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Вэнэсуэле.

Новы міністар замежных справаў Украіны Канстанцін Грышчанка ў Маскве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1861 цар Аляксандар ІІ сваім указам адмяніў прыгоннае права ў Расеі.

У 1991 у СССР праходзіць рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу выказваюцца 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Сьвятога Патрыка, апекуна Ірляндыі. Сьвяты Патрык, паводле гістарычнай традыцыі і легенды, увёў хрысьціянства ў Ірляндыі і выгнаў з вострава ўсіх вужоў. У гонар Сьвятога Патрыка ірляндцы ладзяць парады з танцамі і песьнямі ды п’юць ірляндзкае піва і віскі. Нацыянальнае ірляндзкае сьвята сёньня шырока адзначаецца і па-за Ірляндыяй як своеасаблівы міжнародны дзень гэтай краіны.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Паны б’юцца…"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Каб вы памерлі ў ложку ў 95 гадоў, падстрэленыя раўнівым мужам (або: раўнівай жонкай)" — ірляндзкі тост.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG