Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых за салідарнасьць з Аўтуховічам выпускаюць


Арыштаваныя апазыцыянэры ў РАУС. Фота з пастарунку прыслаў А. Крэчка.

Арыштаваныя апазыцыянэры ў РАУС. Фота з пастарунку прыслаў А. Крэчка.

Больш 10 актывістаў, якія былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці каля Вярхоўнага суду, у другой палове дня пачалі выпускаць з пастарунку.

Сярод затрыманых былі актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, Паліна Дзьякава, Алег Ладуцька, Андрэй Ільлюшын, Ірына Пятрова, Максім Вінярскі, Андрусь Крэчка, лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч ды іншыя. Затрыманыя былі дастаўлены ў Ленінскі РУУС.

А 17-й гадзіне Макс Вінярскі расказаў, што затрыманых пачалі выпускаць з пастарунку. На гэты час там заставалася пяцёра. Ён сказаў, што на затрыманых складалі адміністрацыйныя пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Максім адзначыў, што згодна з рашэньнем таго ж Вярхоўнага суду, стаяньне з партрэтамі не зьяўляецца пікетаваньнем і не патрабуе ніякага дазволу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG