Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчасьць нафтаперапрацоўкі скарацілася амаль напалову


За першыя два месяцы гэтага года ў Беларусі найбольшае падзеньне аб'ёмаў вытворчасьці ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году назіраліся ў нафтаперапрацоўчай (на 40,4%) і ў аўтамабільнай (на 22,0%) прамысловасьці. Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.


Ступень зьніжэньня нафтаперапрацоўкі амаль дакладна адпавядае зьніжэньню паставак нафты на беларускія НПЗ, за першыя два месяцы гэтага году ў параўнаньні са студзенем-лютым 2009 году яны скараціліся на 37.2% і склалі 2.1 млн. тон.

У паліўнай прамысловасьці, якая ўключае ў сябе нафтаздабычу і нафтаперапрацоўку, падзеньне ў студзені-лютым склала 32.4%.
У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці вытворчасьць за два месяцы цяперашняга года ўзрасла на 31,6%.

Найвялікшы прырост вытворчасьці за студзень-люты 2010 года адзначаны ў хімічнай прамысловасьці (на 33,3%).

Паводле Белстата у цэлым па прамысловасьці ў за першыя два месяцы 2010 года аб'ём вытворчасьці павялічыўся на 4,2% у параўнаньні са студзенем-лютым 2009 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG