Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты падбілі Натальлі Радзінай вока


Паводле каардынатара «Хартыі-97» Зьмітра Бандарэнкі, у кватэры, якую здымае рэдактарка сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна, міліцыянты «пакуюць» на экспэртызу кампутары.


Радзіна: «Яны сілай уварваліся ў кватэру (Кірава 23-10), прычым з прымяненьнем фізычнай сілы, ударылі мяне па твары, правае вока ў мяне ўжо дрэнна бачыць. У іх ёсьць пастанова на ператрус, падпісаная Гомельскай пракуратурай. Тут супрацоўнікі Ленінскага РУУС. Сьледчы — Аляксандар Віктаравіч і каля дзесяці супрацоўнікаў у цывільным. Вядзецца відэаздымка. Яны заявілі, што ім трэба забраць кампутары, паколькі трэба правесьці экспэртызу, ці ёсьць там матэрыялы, якія абражаюць Каржа. Я заявіла, што тут нічога няма і быць ня можа. Але на слова яны не паверылі і ўсё забіраюць».

Гэтаксама міліцыянты увайшлі ў кватэру аднаго зь лідэраў «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава і журналісткі Ірыны Халіп.
Пяцёра супрацоўнікаў у штацкім прад'явілі ордэр на ператрус кватэры Ірыны Халіп па гомельскай «справы паляўнічых». Супрацоўнікі міліцыі ўжо канфіскавалі кампутар і флэшку. Ператрус працягваецца.

Ператрус таксама пачаўся і ў рэдакцыі "Народнай Волі". Канфіскавалі кампутар першага намесьніка рэдактара газэты Сьвятланы Калінкінай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG