Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонцы падрыхтуюць беларусаў для аказаньня першай дапамогі


МЗС Эстоніі акажа падтрымку Чырвонаму крыжу краіны ў падрыхтоўцы інструктараў першай дапамогі зь Беларусі, Малдовы і Ўкраіны.


Агенцтва http://www.baltic-course.com/eng/baltic_states_cis/?doc=24726">LETA цытуе кіраўніка эстонскага зьнешнепалітычнага ведамства Урмаса Паэта, які сказаў, што “навыкі першай дапамогі зьяўляюцца карыснымі ў паўсядзённым жыцьці, а таксама ў часе вялікіх надзвычайных сытуацый, бо аказаньне дапамогі пацярпелым да прыбыцьця прафэсійных мэдыкаў можа выратаваць жыцьцё чалавека”.

Паводле міністра, праект распрацаваны такім чынам, каб падрыхтаваныя інструктары змаглі далей распаўсюджваць неабходную інфармацыю сярод насельніцтва адносна аказаньня першай экстранай дапамогі пры няшчасных выпадках.

Праграма фінансуецца з бюджэту эстонскага МЗС, прызначанага для разьвіцьця і гуманітарнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG