Лінкі ўнівэрсальнага доступу

173 сябры Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі падалі дакумэнты на рэгістрацыю іх кандыдатамі ў дэпутаты. Яны зьбіраюцца балятавацца ў 226 акругах.


Пра гэта паведаміла прэсавая служба аргкамітэту ў стварэньні БХД.

У абласныя саветы дакумэнты на рэгістрацыю пададзены па 48 акругах, у гарадзкія – па 102 акругах, у раённыя – па 55 акругах, у пасялковыя – па трох акругах і ў сельскія саветы – па 18 акругах.

Больш за 20 патэнцыйных кандыдатаў былі вымушаныя зьняцца з удзелу ў кампаніі з-за ціску з боку ўладаў. Напрыклад, Андрусь Кашэўскі з Жодзіна быў беспадстаўна арыштаваны на 15 сутак і ягоныя дакумэнты на рэгістрацыю не былі прынятыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG