Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанская рада АДС адмовілася ад вылучэньня кандыдатаў


Дакумэнты на рэгістрацыю падалі толькі прадстаўнікі партыі “Справядлівы сьвет” і каля паўдзясятка іншых партыйцаў, якія самастойна прынялі рашэньне балятавацца.


Паводле старшыні аршанскай суполкі партыі БНФ Алеся Шутава, аднаго з каардынатараў у справе выбараў, рашэньне мясцовай рады АДС мела рэкамэндацыйны характар. Гэта значыць, што дэмакратычныя актывісты, якія жадалі ісьці ў кандыдаты, мелі права выбару — ці падаваць дакумэнты на рэгістрацыю, ці не.

Ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты адмовіліся 15 чалавек, кажа спадар Шутаў. Але некалькі актывістаў з Партыі БНФ, БСДП (Г), БСДП (НГ) і АГП усё-ткі вырашылі паспрабаваць зарэгістравацца на кандыдатаў. Таксама партыйныя пратаколы на вылучэньне падалі ў камісіі ўсе да аднаго аршанскія вылучэнцы ад партыі “Справядлівы сьвет” — сябраў менавіта гэтай партыі ўключылі ва ўчастковыя камісіі. Прадстаўнікам іншых апазыцыйных партый, а таксама шэрагу грамадзкіх арганізацый ва ўключэньні ў выбарчыя камісіі адмовілі, таму Аршанская рада АДС і заявіла пра адмову ад вылучэньня кандыдатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG