Лінкі ўнівэрсальнага доступу

600-гадовы юбілей Грунвальдзкай бітвы будуць адзначаць супольна


Ян Матэйка, карціна "Бітва пад Грунвальдам"
Ян Матэйка, карціна "Бітва пад Грунвальдам"

Віцэ-міністар абароны Літвы Вітаўтас Умбрасас і польскі віцэ-міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Пётар Зухоўскі у Варшаве ў зале Нацыянальнага музэю ім. Яна Матэйка перад карцінай "Бітва пад Грунвальдам" падпісалі пратакол аб намерах, абавязаўшыся супрацоўнічаць у справе падрыхтоўкі да 600-гадовага юбілею Грунвальдзкай бітвы.


Як паведамляе агенцтва ELTA, Польшча і Літва дамовіліся аб стварэньні сумеснай інфармацыйнай прасторы, зьвязанай з арганізацыяй юбілею, аб правядзеньні рэклямнай кампаніі, выкарыстоўваючы адзін лягатып. Таксама намячаецца супрацоўніцтва ў справе інсцэнаваньня на гістарычным месцы бітвы.

Літва і Польшча выказалі гатоўнасьць супрацоўнічаць з іншымі партнэрамі, асабліва з Украінай і Беларусьсю. На прэс-канфэрэнцыі быў прадстаўлены сайт, на якім на шасьці мовах, у тым ліку па-беларуску, будзе прадстаўлена ўся інфармацыя аб мерапрыемствах, прысьвечаных юбілею Грунвальдзкай бітвы.

Зухоўскі ўручыў Умбрасасу сымбалічны лягатып Грунвальдзкай бітвы, які зьяўляецца літоўскім варыянтам польскага лягатыпу, у ім слова Grunwald заменена на Žalgiris. Умбрасас падзякаваў Польшчу за шчырае супрацоўніцтва і распавёў аб найважнейшых плянах Літвы з нагоды юбілею Грунвальдзкай бітвы – удзел у інсцэнаваньні бітвы на чале з "Вітаўтам Вялікім". Інсцэнаваньне адбудзецца 14-18 ліпеня на месцы, дзе была гэтая бітва 600 гадоў таму. Літва ўдзельнічае ў інсцэнаваньнях бітвы з 2004 году.

Акрамя таго, на сустрэчы абмеркавалі магчымасьці трансьляцыі інсцэнаваньня і арганізацыі агульнага маршруту для правядзеньня марафону з нагоды 600-гадовага юбілею Грунвальдзкай бітвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG