Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя хвалі “Свабоды”


Пасьля пераходу на летні час, у нядзелю 28-га сакавіка, мяняюцца хвалі і частоты беларускай “Свабоды”.


Час перадачаў застаецца нязьменным – раніцай ад 6-й да 8-й і вечарам ад 18-й гадзіны да поўначы.

З 28 сакавіка пачынайце дзень са “Свабодай” ад 6-й да 8-й раніцы на хвалях 49 мэтраў, частоты 6,105 i 6,120 кілягэрцаў. Не прасьпіце ранішні жывы эфір, які пачынаецца а 7-й гадзіне!

Ад 18-й гадзіны нашыя перадачы будуць гучаць на частотах 7,270 i 9,725 кілягэрцаў, хвалі 41 і 31 мэтр.

Ад 20-й гадзіне настройцеся на частоты 6,050 і 6,105 кілягэрцаў. Хваля – 49 мэтраў.

Ад 22-й гадзіны да поўначы, слухайце “Свабоду” на кароткіх хвалях – 49 і 31 мэтар. Частоты 5,995 і 9,405 кілягэрцаў.

Заўсёды ад 6-й да 8-й раніцы і ад 6-й вечара да поўначы лавіце “Свабоду” на сярэдніх хвалях. Частата – 612 кілягэрцаў, 490 мэтраў.

Нагадаем таксама, што ад 1 сакавіка эфір “Свабоды” можна слухаць на нашым сайце безь перапынку, ад 06.00 да 24.00, націснуўшы кнопкі “ЦЯПЕР У ЭФІРЫ” або “Слухаць”.

Шаноўныя слухачы, напішыце калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах. Адрас у Менску – 220005, Паштовая Скрынка 111, у Чэхіі – вуліца Vinohradska 159а, Praha-10, індэкс – 10000.

Выбірайце “Свабоду”!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG