Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Нашчадкі Канстанціна Мікалая Радзівіла, апошняга ўладальніка палацу ў Ядвісіне, што недалёка ад Варшавы, выйгралі працэс аб вяртаньні гэтага каштоўнага помніка”, -- піша польская газэта "Rzeczpospolita".


На сёньняшні дзень палац належыць канцылярыі прэм'ера Польшчы і выкарыстоўваецца ў якасьці дому адпачынку ды месца правядзеньня канфэрэнцыяў.

Юрыстам Радзівілаў удалося давесьці, што палац і парк плошчай 100 гэктараў ня мог падлягаць так званаму дэкрэту аб зямельнай рэформе і не быў зьвязаны з сельскагаспадарчай вытворчасьцю, а гэта дае падставы вярнуць нерухомасьць законным уладальнікам.

На вяртаньне палацу Радзівілам даў згоду ваявода мазавецкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG