Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У траўні пачнуцца вэнэсуэльскія нафтавыя пастаўкі у Беларусь


Як падаюць інфармацыйныя агенцыі, аб’ём штодзённых паставак складзе да 80 000 барэляў. Дамоўленасьць аб гэтым дасягнута падчас перамоваў у Каракасе паміж вэнэсуэльскім і беларускім прэзыдэнтамі Ўга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам.

Вэнэсуэльская сыравіна будзе ісьці на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, а потым рэалізоўвацца разам з Каракасам на эўрапейскім рынку, падае Associated Press.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што “узгодненыя ўсе ўмовы гэтых паставак на беларускі рынак”. Паводле ягоных словаў, створанае ў Вэнэсуэле сумеснае прадпрыемства, якое цяпер здабывае мільён тон нафты у год, гатовае павялічыць сваю магутнасьць. Лукашэнка таксама паведаміў, што ў Вэнэсуэле завяршаецца будаўніцтва прадпрыемстваў па вытворчасьці беларускіх трактароў, аўтамабіляў і іншых.

У сваю чаргу, Чавес назваў Лукашэнку “сапраўдным сацыялістам”, які прыкладае шмат намаганьняў дзеля стварэньня шматпалярнага сьвету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG