Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў


Прадпрымальнікі гандлёвых шэрагаў «Чарнігаўскія» ў Гомелі правялі стыхійны мітынг у зьвязку з прыпыненьнем дзейнасьці рынку.

Каля 40 гандляроў ня здолелі патрапіць на свае працоўныя месцы, хоць заплацілі арэндную плату, падаткі, набылі для рэалізацыі прадукты.

Праца рынку была спыненая пастановай галоўнага санітарнага ўрача Гомелю з-за неадпаведнасьці шэрагаў «Чарнігаўскія» санітарным нормам. За інцыдэнт прадпрымальнікі вінавацяць уласьніка рынка — камунальнае прадпрыемства «Навабеліцкае». У сваю чаргу адміністрацыя прадпрыемства «Навабеліцкае» вінаваціць гандляроў у дрэнным фінансаваньні рамонтных работ.

XS
SM
MD
LG