Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ПАСЬНЯЖЫЦЬ...


...уначы, але днём будзе пагодліва. Тэмпэратура: -11 — -5 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых.

У Музэі гісторыі беларускай літаратуры прэзэнтацыя новага раману Зьміцера Вішнёва "Замак пабудаваны з крапівы". Пачатак а 18:00.

У Берасьці Савет міністраў Саюзнай дзяржавы абмяркоўвае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў паліўна-энэргетычным комплексе.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Вэнэзуэле.

Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл у Армэніі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1839 прыйшоў на сьвет францускі паэт Франсуа Арман Сюлі-Прудом, першы ў сьвеце літаратар, які быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры.

У 1890 у Дзьвінску нарадзіўся Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр. У часы другой сусьветнай вайны Міхоэлс узначаліў Габрэйскі антыфашыстоўскі камітэт, які апынуўся ў самым эпіцэнтры сусьветных падзеяў, зьвязаных з габрэямі. З аднаго боку, адбыўся генацыд габрэяў на акупаваных немцамі тэрыторыях, з другога – выношваліся пляны стварэньня Ізраіля, з трэцяга – рабіліся праекты габрэйскай аўтаноміі за Байкалам і ў іншых месцах Савецкага Саюзу. Вось жа ў 1948 годзе на ўрачыстым габрэйскім сходзе Міхоэлс радасна паведаміў пра шырокія магчымасьці, якія савецкая ўлада дае для стварэньня габрэйскай дзяржавы. Сталін расцаніў гэтыя словы як заклік да эміграцыі ў Ізраіль і адразу ж даў загад забіць Міхоэлса. На той момант актор знаходзіўся ў Менску. Тут, на адной менскай вуліцы, і быў інсцэніраваны аўтамабільны наезд. Міхоэлс загінуў. А праз два месяцы пасьля гэтага было абвешчана пра стварэньне дзяржавы Ізраілю.

У 1939 гітлераўская Нямеччына ўзяла Славаччыну пад сваю "пратэкцыю", а Вугоршчына заняла Закарпацкую Русь, якая раней была часткай Чэхаславаччыны.

У 1940 памерла Сэльма Лягерлёф, швэдзкая пісьменьніца, першая жанчына, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1909).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята дракона ў Кітаі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Моладзь правяла вулічныя акцыі салідарнасьці".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Казкі кажуць нам больш чым праўду: не таму, што яны сьцьвярджаюць, што драконы існуюць, а таму, што яны сьцьвярджаюць, што драконаў можна перамагчы" — ангельскі пісьменьнік Гілбэрт Кіт Чэстэртан (1874-1936).
XS
SM
MD
LG