Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпан Бандэра прапанаваў Януковічу зьдзелку


Сьцяпан Бандэра

Сьцяпан Бандэра

Сьцяпан Бандэра -- ўнук лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, Героя Ўкраіны, які мае такія ж імя і прозьвішча, як і ягоны дзед, прапанаваў зьдзелку прэзыдэнту краіны Віктару Януковічу: ён адмовіцца ад званьня Героя, прысвоенага яго дзеду, калі Януковіч адмовіцца ад сваёй рэзыдэнцыі "Мэжыгір’я".


"Я думаю, што падарункі, якія мы атрымалі ад Юшчанкі, каштуюць прыблізна аднолькава. Калі я вяртаю ўзнагароду, Украіна атрымае нізкія цэны на газ з Расеяй і пагадненьне аб зоне свабоднага гандлю з Эўразьвязам, што прынясе дзесяткі мільёнаў эўра. У сваю чаргу ваш асабняк таксама каштуе дзесяткі мільёнаў эўра ", -- упэўнены Бандэра, паведамляе Корреспондент.net.

У студзені сёлета прэзыдэнт Віктар Юшчанка надаў званьне Героя Ўкраіны лідэру ўкраінскага нацыянальнага руху і ўзброенага супраціву часоў другой сусьветнай вайны Сьцяпану Бандэру.

“Званьне нададзена за адстойваньне нацыянальнай ідэі і барацьбы за незалежную дзяржаву... Гэтага чакалі мільёны ўкраінцаў і шмат гадоў”,-- сказаў Юшчанка. Узнагароду з рук прэзыдэнта атрымаў унук Сьцяпана Бандэры.

7 сакавіка новаабраны прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у размове з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзеведзевым заявіў, што да 9 траўня адменіць указ аб наданьні Бандэру званьня Героя Ўкраіны.


Сьцяпан Бандэра кіраваў нацыянальным рухам у Заходняй Украіне ў складзе даваеннай Польшчы, быў лідэрам Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў у 1941 – 1959 гадах. Быў вязьнем польскай турмы, нямецкага канцлягеру Заксэхаўзэн. У 1959 годзе забіты агентам КДБ.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG