Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады генсек Гарбачоў (25 гадоў таму)


Віталі Портнікаў

Калі чвэрць стагодзьдзя таму, у 1985-м, пленум ЦК КПСС выбраў новым генэральным сакратаром Міхаіла Гарбачова, ці азначала гэта незваротнасьць пераменаў у былым Савецкім Саюзе? Сказаць так – значыць паглядзець на гэтую сытуацыю ўжо зь цяперашняй гістарычнай пэрспэктывы ... Потым падзеі разьвіваліся дастаткова звыкла для «эпохі пышных пахаваньняў», як іранічна называлі той час.

Калі ўжо казаць пра зьмены – іх зьвязвалі з Юрыем Андропавым, пераемнікам Леаніда Брэжнева. Лічылася, што былы старшыня КДБ СССР лепш, чым яго калегі, інфармаваны аб рэальным становішчы спраў у краіне і ня можа не пайсьці на рэформы. Аднак гэтыя чаканьні былі ілюзорныя. Андропаў быў клясычным савецкім намэнклятуршчыкам, які лічыў, што дастаткова навесьці ў разбалянсаванай ужо ў той час у сыстэме парадак – і ўсё будзе добра.

Да таго ж, і новы генэральны сакратар Андропаў, і яго пераемнік, невыразны Канстанцін Чарненка былі цяжка хворымі людзьмі. Малады генэральны сакратар Міхаіл Гарбачоў – гэта сапраўды была навіна для Савецкага Саюзу. Аднак ці азначала тады, што малады – гэта абавязкова прагрэсіўны? Тым больш, што яшчэ доўгі час пры ўладзе заставалася старое палітбюро, што складалася з кансэрватараў сталінскага выхаваньня. Ды і сам Гарбачоў прасоўваўся да зьменаў вельмі павольна, можна сказаць, што ён увесь час ішоў за падзеямі, а не апярэджваў іх.

Цяпер ужо ўсе крыху забыліся: усё пачыналася з паскарэньне – ідэя, якая не магла працаваць у тагачаснай каманднай эканоміцы. Затым генэральны сакратар заклікаў да галоснасьці, а ўжо потым і да перабудовы. Аднак да чаго павінна прывесьці гэтая перабудова – сказаць дакладна ня мог.

Мы тады раскрытыкавалі пісьменьніка Юрыя Бондарава, які параўнаў перабудову з самалётам, што не ведае, дзе яго аэрадром. Аднак, калі забыць аб палітычных поглядах літаратара, нельга сказаць, што ён памыляўся. Гарбачоў сапраўды не ўсьведамляў, якімі павінны быць наступствы яго рэформаў. Менавіта таму ён проста не меркаваў, да чаго можа прывесьці нават асьцярожная дэмакратызацыя, быў шчыра зьдзіўлены «парадам сувэрэнітэтам» і патрабаваньнямі кіраўніцтваў саюзных рэспублік. Ён ня верыў сваім вушам, калі звычайныя людзі ў Літве пераконвалі яго, што хочуць незалежнасьці.

Так, ён быў параўнальна маладым чалавекам – аднак чалавекам, які амаль усё жыцьцё правёў ў партыйных кабінэтах, у асобым сьвеце, далёкім ад рэальнасьці. І спадзявацца, што такі чалавек можа выступіць з праграмай рэформаў – гэта значыць шмат ад яе чакаць. Дастаткова ўжо таго, што Гарбачоў пачаў працэсы, якія прывялі да разбурэньня камуністычнай імпэрыі. А калі ўсьведамляе магчымыя наступствы таго, што пачаў і паспрабаваў затармазіць на павароце – было ўжо позна: Савецкаму Саюзу заставалася ўсяго некалькі месяцаў існаваньня...
XS
SM
MD
LG