Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік абласной “вэртыкалі” ў Дзень Канстытуцыі загаварыў па-беларуску


Пётар Руднік
Пётар Руднік

Па-беларуску старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік павіншаваў групу юнакоў, якім уручыў пашпарты грамадзян Беларусі.


Афіцыйныя крыніцы акцэнтуюць увагу на тым, што ў сваім звароце да моладзі Руднік згадваў толькі гадавіну перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

“У гады Вялікай Айчыннай вайны, у барацьбе з фашысцкім ярмом загінуў кожны трэці наш суайчыньнік, таму вы павінны быць годнымі іх памяці. Быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Праз усё жыцьцё нясіце любоў да Айчыны й роднай зямлі”, цытуюць Пятра Рудніка афіцыйныя крыніцы.

Пётар Руднік ня часта прамаўляе па-беларуску. Апошні раз ад яго беларускія словы гучалі на тэлебачаньні летась у жніўні. Знаходзячыся ў Маскве, ён заклікаў яе жыхароў наведаць Магілёўшчыну словамі “запрашаем” і “калі ласка”.

Тады ж, у жніўні, афіцыйныя крыніцы распаўсюдзілі інфармацыю, што старшыня аблвыканкаму загадаў распрацаваць плян мерапрыемстваў па вяртаньні беларускай мовы ў публічнае жыцьцё. 31 сьнежня “Комплекс першачарговых мер аблвыканкаму па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-12 гады” быў падпісаны Руднікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG