Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягам свайго візыту ў Польшчу, які пачынаецца 15 сакавіка, брытанскі прынц Чарльз наведае Белавескую пушчу, дзе засталіся апошнія ў Эўропе зубры.


Як паведамляе агенцтва Associated Press, у праграме візыту прынца Чарльза і яго жонкі Камілы ў Польшчу заплянаваны абед з прэзыдэнтам краіны Лехам Качыньскім і сустрэча з прэм'ер-мінстрам Дональдам Тускам. А ў аўторак Чарльз і Каміла выправяцца на 200 кілямэтраў на ўсход у Белавежскую пушчу, што раскінулася па абодва бакі польска-беларускай мяжы. Тут заклапочаны экалягічымі пытаньнямі прынц разам са сваёй жонкай здолеюць паглядзець на вялізных зьвяроў, што зьяўляюцца найбуйнейшымі ў Эўропе млекакормячымі, а таксама стрыечнымі братамі паўночнаамэрыканскіх бізонаў, але зь меншай поўсьцю.

Зараз у Белавескай Пушчы налічваецца больш за 800 зуброў, зь якіх на польскім баку 450 жывёлаў. Нягледзячы на паваеннае аднаўленьне папуляцыі зуброў, застаецца праблема іх генэтычнай разнастайнасьці, выкліканай немагчымасьцю вольнай міграцыі жывёлаў з-за наяўнасьці моцнай польска-беларускай мяжы. Гэтую мяжу паміж чальцом Эўразьвязу Польшчай і аўтакратычнай Беларусьсю шмат хто называе новай эўрапейскай Жалезнай заслонай.

XS
SM
MD
LG