Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская паліцыя пацясьніла “грузінскую” мафію


У часе каардынаванай апэрацыі, праведзенай у шасьці эўрапейскіх краінах, паліцыя арыштавала 69 асобаў, якія падазраюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.

Паводле інфармацыі з гішпанскіх судовых органаў, арыштаваныя асобы, якія падазраюцца ў кантрабандзе наркотыкаў і зброі, адмываньні грошай, вымагальніцтве і змове з мэтай забойства, належаць да так званай “грузінскай мафіі”.

Найбольш арыштавана ў гішманскіх гарадах Валэнсія і Барсэлёна. Арышты таксама адбыліся ў Францыі, Італіі, Аўстрыі, Швэйцарыі і Нямеччыне.

Гішпанская паліцыя, якая арыштавала 24 асобы, лічыць гэтую апэрацыю буйным посьпехам у змаганьні з арганізаванай злачыннасьцю. Падобнага маштабу апэрацыі праводзіліся ў 2008 і 2006 гадах, калі ў Гішпаніі было арыштавана адпаведна 28 і 20 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG