Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: улады і паводка


Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк зьвярнуўся сёньня ў Мастоўскую раённую пракуратуру. Ён лічыць, што мастоўскія ўлады засакрэцілі плян дапамогі жыхарам на выпадак “падтапленьня прыватнага сэктару” падчас паводкі.

Да Алеся Зарэмбюка зьвярталіся ў гэтай справе людзі, і ён папрасіў інфармацыю — што і як будзе рабіцца, каб можна было супакоіць жыхароў. З райвыканкаму адказалі, што пытаньне на кантролі і захады на выпадак паводкі прадуманыя, але канкрэтнай інфармацыі не дадуць, бо самому спадару Зарэмбюку нішто не пагражае — ён не пражывае ў такім месцы, якое будзе падтоплівацца.

Алесь Зарэмбюк зазначае, што частку жыхароў праблема паводкі сур’ёзна турбуе. На яго думку, уладам варта як найшырэй распаўсюджваць інфармацыю пра тое, як яны будуць дзейнічаць, калі ўзьнікне пагроза падтапленьня прыватных гаспадарак і дамоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG