Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве зьнялі кіраўніка раённай адміністрацыі


У Магілёве сёньня з пасады кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну зьняты Яўген Лебедзеў. Пра прычыны звальненьня афіцыйныя крыніцы не паведамляюць.

Адзначаюць толькі, што адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік аблвыканкаму Пётар Руднік.

Між тым апазыцыйныя палітыкі Магілёва называюць дзьве магчымыя прычыны зьняцьця Лебедзева — карупцыя й грубыя парушэньні выбарчага заканадаўства.

Яўген Лебедзеў кіраваў адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Магілёва ад 26 сьнежня 2003 году. Згоду на прызначэньне даў тады Аляксандар Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG