Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мясцовых выбарах у Расеі перамагае партыя ўлады


Уладзімер Чурылаў, старшыня ЦВК Расеі.
Уладзімер Чурылаў, старшыня ЦВК Расеі.

У нядзелю ў 76 суб'ектах Расейскай Федэрацыі прайшлі выбары ў органы ўлады розных узроўняў. Партыя ўлады напоўніцу карысталася адміністратыўным рэсурсам.

Паводле афіцыйных дадзеных, зноў перамогу атрымала партыя "Адзіная Расія", якая не менш актыўна, чым раней, карысталася так званым адміністратыўным рэсурсам.

Прадстаўнікі "Адзінай Расіі" заяўляюць аб агульнай перамозе. Аднак пераважнай большасці партыя ўлады ў рэгіянальных парламентах не атрымала. У параўнаньні зь мінулымі выбарамі апазыцыйныя партыі ў суме набралі больш ці столькі ж працэнтаў галасоў.

У Рэспубліцы Алтай, Хабараўскім краі, Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе, а таксама ў Калужскай, Разанскай, Варонежскай, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцях выбіралі дэпутатаў рэгіянальных парлямэнтаў.

Ва ўсіх названых рэгіёнах у выбарах дэпутатаў рэгіянальных парлямэнтаў ўдзельнічалі партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме, і толькі ў адзінкавых выпадках атрымалася зарэгістраваць свае спісы партыям, якіх там няма, -- "Правай справе" і "Патрыётам Расеі". Большасць кандыдатаў ад "Яблока", "Салідарнасьці" і іншых дэмакратычных партый і рухаў на выбарах у мясцовыя муніцыпальныя органы ўлады зноў не былі зарэгістраваныя, і сышлі з дыстанцыі яшчэ да пачатку галасаваньня.

Партыя ўлады пацярпела паражэньне на выбарах у Іркуцкай вобласці: барацьбу за пост мэра абласнога цэнтра там выйграў прадстаўнік КПРФ, а кіраўніком Усть-Ілімска, хутчэй за ўсё, стане, кандыдат ад "Справядлівай Расіі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG