Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правакацыйны тэлесюжэт ускалыхнуў Грузію


"Спэцыяльны рэпартаж" на канале "Імэдзі".

"Спэцыяльны рэпартаж" на канале "Імэдзі".

Грузінская апазыцыя выказала абурэньне фальшывым тэлевізыйным рэпартажам аб расейскім нападзе на Грузію.

Тэлеканал “Імэдзі” прадэманстраваў у суботу ўвечары сюжэт аб тым, што на Тбілісі нібыта ідуць расейскія танкі і што забіты прэзыдэнт Саакашвілі.

Перад сюжэтам дыктар сказаў, што гэта сымуляцыя магчымых падзей, але многія гледачы далі веры падману і паддаліся паніцы. У 2008 годзе Расея сапраўды рабіла напад на Грузію.

Хуткая дапамога зафіксавала ў суботні вечар рост інфарктаў сярод гледачоў. Рэпартаж падаваў таксама, што да расейскіх сілаў нібыта далучыліся лідэры апазыцыі ўключана з Ніно Бурджанадзэ. Апошняя назвала сюжэт прапагандай, напісанай паводле сцэнару прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

Тэлеканал папрасіў у гледачоў прабачэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG