Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрадэпутат Гэнан: “Ці маем мы права вучыць Беларусь дэмакратыі?”


Паводле сябра Эўрапейскага парлямэнту ад Вялікабрытаніі Дэніэла Гэнана, у часе апошняга абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Страсбуры выявілася шмат складаных праблемаў унутры самога ЭЗ, а таксама тое, што гэтая эўрапейская структура ня здатная чытаць Беларусі “лекцыяў па дэмакратыі”.


39-ці гадовы ангельскі кансэрватар Дэніэл Гэнан прадстаўляе ў Эўрапарлямэнце групу эўраскэптыкаў, якія крытычна ставяцца да эўрапейскай інтэграцыі і моцна крытыкуюць Брусэль за адсутнасьць радыкальных дэмакратычных рэформаў.

Журналіст паводле прафэсіі, Хэнан зьяўляецца адным зь вядучых блогераў выданьня The Daily Telegraph. Гэтымі днямі на інтэрнэт-старонцы выданьня выстаўленая палымяная прамова брытанскага палітыка адносна Беларусі і ЭЗ, зь якой ён зьвярнуўся да старшыні Эўрапарлямэнту і калегаў-дэпутатаў у сувязі з апошняй рэзалюцыяй па Беларусі.

Гэнан: “Спадар прэзыдэнт, хоць я і згодны з многім з таго, пра што ідзе размова ў нашай рэзалюцыі, я стаўлю пытаньне, ці маем мы права чытаць Беларусі натацыі адносна недахопаў яе дэмакратыі.

Мы скардзімся, што ў Беларусі слабы і непрацаздольны парлямэнт, але паглядзіце вакол – мы самі ніяк ня можам прыняць рашэньня па тым ці іншым пытаньні. Мы кажам, што хоць яны (беларусы) і праводзяць выбары, аднак пры гэтым там не захоўваюцца дэмакратычныя нормы. Але ж мы самі праводзім рэфэрэндумы, а потым не зьвяртаем увагі на іх вынікі. Мы папракаем Беларусь у наяўнасьці савецкага бюракратычнага апарату, аднак пры гэтым самі захавалі нашу сельскагаспадарчую палітыку, сацыяльную сыстэму, 48-гадзінны працоўны тыдзень і рэшткі апарату эўракаапэрацыі. Ня дзіўна, што менавіта старыя камуністычныя партыі былі на чале кампаніі па пашырэньні ЭЗ, калі іх краіны падавалі свае заяўкі…Яны, напэўна, успрымаюць гэта як вяртаньне да свайго дому.

Я ўзгадваю жудасную сцэну з ”Animal Farm” (твор Джорджа Оруэла, у беларускім перакладзе “Фэрма”), у якой жывёліны паглядзелі на людзей і на сьвіней, потым ізноў на людзей і зразумелі, што ўжо ня могуць сказаць, хто ёсьць хто”.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG