Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні акцыяў з нагоды Дня салідарнасьці


Заяўнікі акцыі 16 сакавіка, прысьвечанай чарговаму Дню салідарнасьці зь семьямі зьніклых і палітвязьняў, - актывісты грамадзянскай кампаніі“Эўрапейская Беларусь” яшчэ пры канцы лютага падалі адпаведную заяўку ў Менгарвыканкам.

Пікеты плянавалася правесьці на пяці гарадзкіх пляцоўках у ажыўленых раёнах беларускай сталіцы – ля кінатэатру “Масква”, Камароўскага рынку, гіпэрмаркету “Гіпа", будынку Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама ў парку ля помніку паэту Міцкевічу.

Меркаваная колькасьць удзельнікаў – да 50 чалавек.

Як падае інтэрнэт-сайт арганізацыі гарадзкімі ўладамі адмоўлена ў правядзеньні дзьвюх з заплянаваных акцыяў. Адказы адносна правядзеньня іншых мерапрыемстваў пакуль не атрыманыя.

Паводле “Эўрапейскай Беларусі”, “ужо цяпер можна казаць пра тое, што ўлады чарговым разам парушылі закон, паколькі ў адпаведнасьці з заканадаўствам, адказы мусяць быць атрыманыя за пяць працоўных дзён да заяўленай акцыі”.

Як адзначыў адзін з заяўнікаў Максім Вінярскі, "разганяючы акцыі 16-га дня кожнага месяца міліцыя матыву гэта тым, што акцыі быццам бы несанкцыяваныя, хаця паводле закону, такія акцыі ня маюць патрэбы ў дазволе. Аднак фактычная адмова сьведчыць пра тое, што вулічныя акцыі пратэсту, акцыі салідарнасьці ў прынцыпе не прымальныя для ўладаў”
XS
SM
MD
LG