Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая амаль на суткі на беларуска-літоўскай мяжы журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш вяртаецца ў Менск. Беларускія мытнікі прадставілі ёй транспарт, каб дабрацца дадому.

Машына, набытая Марынай Коктыш у Літве, дастаўлена на Ашмянскую мытню для правядзеньня экпэртызы.

Марыну Коктыш затрымалі 12 сакавіка ў 14.30 на памежным пераходзе "Каменны лог". Жанчына гнала машыну зь Літвы. Беларускія памежнікі паведамілі, што гэтая машына заяўлена ў міжнародны вышук. Журналістка паведаміла Свабодзе, што літоўскі бок абвяргае гэтую інфармацыю. На знак пратэсту супраць дзеяньняў мытнікаў журналістка абвесьціла галадоўку.

Марына Коктыш зьвязвае затрыманьне са сваёй прафесійнай дзейнасьцю. 17 лютага міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу міліцыі зрабілі вобшук на працоўным месцы Марыны Коктыш, намесьніка рэдактара «Народнай волі». У яе забралі сыстэмны блёк кампутара. Міліцыянты дзейнічалі паводле санкцыі, падпісанай гомельскім пракурорам Валянцінай Шаевай, у межах усё той жа справы паводле пазову чэкіста Івана Каржа. Марына Коктыш не выключае, што сьледчыя мелі і іншую мэту, акрамя дэкляраванай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG