Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэлегацыя Сусьветнага банку наведае Менск


Віцэ-прэзыдэнт групы Сусьветнага банку па рэгіёне Эўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп ле Ўэру і дырэктар аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы Марцін Райзэр наведаюць Беларусь на наступным тыдні.

18 сакавіка пройдуць сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку і прэзыдэнцкай адміністрацыі, перадае БЕЛТА. Заплянаваны сэмінар з удзелам высокапастаўленых асобаў і экспэртаў Сусьветнага банку.

Плянуецца абмеркаваць эканамічныя пераўтварэньні ў Беларусі, статус правядзеньня структурных рэформаў і праблему прыцягненьня інвэстыцый, пляны далейшага супрацоўнцітва.

XS
SM
MD
LG