Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз год у Эўропу можна будзе езьдзіць толькі з новымі правамі


Правы кіроўцы старога беларускага ды савецкага ўзораў будуць несапраўдныя ў Эўропе з 29 сакавіка 2011 году. Пра гэта паведаміў 12 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі старшы інспэктар па асаблівых даручэньнях аддзелу рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасьці і тэхнагляду УДАІ МУС Беларусі Дзьмітры Гарыновіч.


Як паведамляе БелТА, ужо цяпер беларускія кіроўцы, якія маюць правы савецкага ўзору, будуць мець праблемы пры ўезьдзе на тэрыторыю Расіі. А 29 сакавіка 2011 году ўступаюць у сілу папраўкі да Канвэнцыі аб дарожным руху, якая была заключана эўрапейскімі краінамі ў Вене ў 1968 годзе. Менавіта таму з сакавіка наступнага году для ўезду ў Эўропу кіроўцам трэба будзе мець правы новага ўзору. Яны будуць выдавацца з ліпеня 2010 года.

Пасьведчаньне будзе ўяўляць зь сябе плястыкавую картку. На правах будзе фатаграфія іх уладальніка, яго аўтограф, дзяржнумар аўтамабіля, дата і месца нараджэньня кіроўцы і г.д. У афармленьні гэтага дакумэнту будуць выкарыстоўвацца ангельская, беларуская і расейская мовы. Кошт новых правоў павінен скласьці адну базавую велічыню (цяпер 35 тыс. рублёў).

Як адзначыў Дзьмітры Гарыновіч, беларускія ўлады пакуль не плянуюць прыраўнаваць вадзіцельскія правы да дакумэнту, які засьведчвае асобу, як гэты было зроблена, напрыклад, у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG