Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла акцыя “Свабоду Кашэўскаму!”


Улёткі з заклікам «Свабоду Кашэўскаму!» раздалі ў цэнтры Менску актывісты Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў.

Паводле лідэра МХД Любові Каменевай, «улёткі разыходзіліся, як гарачыя піражкі».

Андрусь Кашэўскі адбывае ў СІЗА 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Спадар Кашэўскі займаўся распаўсюдам недзяржаўнай газэты «Народная Воля», аднак пры затрыманьні газэт у яго не было.

Нагадаем, сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі, які зьбіраўся балятавацца ў Жодзінскі гарсавет і Менскі аблсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў мэтро. Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёну Менску.

Паколькі Кашэўскі сам не пасьпявае своечасова падаць дакумэнты на рэгістрацыю, у панядзелак разам зь юрыстамі гэтым зоймецца лідэр БХД Павал Севярынец, паведамляе прэсавая служба БХД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG