Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 беларускіх тэрарыстаў


Ігнат Грынявіцкі
Ігнат Грынявіцкі

129 год назад, 13 сакавіка 1881 году, рэвалюцыянэр-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі падарваў расейскага цара Аляксандра ІІ. Ён быў, бадай, першым у гісторыі ў шэрагу беларускіх тэрарыстаў. TUT.BY прыгадаў іншыя найбольш рэзанансныя імёны і здарэньні.


13 сакавіка 1881 года на набярэжнай Кацярынінскага каналу ў Пецярбурзе, дзе спынілася карэта Аляксандра II, прагучаў магутны выбух. Цар і тры чалавекі з ягонага атачэньня былі забітыя, яшчэ шасьцёра атрымалі цяжкія пашкоджаньні. Бомбу ў самадзержца кінуў 25-гадовы беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, які таксама атрымаў сьмяротныя раненні.

Грынявіцкі нарадзіўся ў 1855(56) годзе ў маёнтку Басін Бабруйскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска Калінаўка на Магілёўшчыне). На “выдатна” скончыў Беластоцкую рэальную гімназію, паступіўшы на мэханічны факультэт Тэхналягічнага інстытуту ў Пецярбурзе. Там ён далучыўся да студэнцкага рэвалюцыйнага руху. Расчараваўшыся ў “хаджэньні ў народ”, Ігнат уступае ў найбуйнейшую народніцкую арганізацыю “Народная воля”, мэта якой - зьнішчэньне самадзяржаўя, усталяваньне дэмакратычных свабод і перадача зямлі сялянам. Ён распаўсюджвае нелегальную літаратуру, працуе ў падпольнай друкарні, вядзе прапаганду сярод рабочых. Узімку 1880-81 Грынявіцкі, абраны адным з чатырох выканаўцаў тэракту, адсочвае перамяшчэньні цара Аляксандра ІІ.

“Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы. Гэта неабходна дзеля свабоды, бо ў выніку значна пахіснецца тое, што хітрыя людзі называюць кіраваньнем — манархічным, неабмежаваным, а мы - дэспатызмам...” - напісаў у перадсьмяротным запавеце Грынявіцкі.

“Уладзімір Караткевіч лічыў, што Грынявіцкі разам з іншымі рэвалюцыянерамі з Беларусі выстаўляў Аляксандру II і свой рахунак: задушэньне паўстаньня 1863 года, забарона беларускага друкаванага слова, закрыцьцё апошняй у беларускіх губэрнях вышэйшай навучальнай установы”, – пісаў Уладзімір Арлоў у кнізе “Імёны свабоды”. Другія гісторыкі аднак сцвярджаюць, што “нацыянальныя матывы ў той час не адыгрывалі ніякай ролі ў расейскім рэвалюцыйным руху”. Як бы там ні было, ў 1884 годзе пасьлядоўнікі Грынявіцкага выдалі ў Пецярбургу часопіс "Гомон", у якім упершыню агучылі патрабаваньне фэдэратыўнай самастойнасьці беларускай нацыі.

Аўтар публікацыі Кастусь Лашкевіч у дзясятку беларускіх тэрарыстаў унёс таксама
Івана Пуліхава,
Барыса Каверду,
Кірылу Арлоўскага,
Алену Мазанік,
Валерыя Фабрыканта,
Аляксандра Зюлькова,
Невядомага забойцу Мікалуцкага,
Андрэя Місюру,
Невядомага менскага падрыўніка на канцэрце 4 ліпеня 2008 года.


Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы – што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG