Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі швайцарскі “BelSwissBank”?


У Бэрне пачала працаваць выстава “Ці ўсё са словам Swiss... швайцарскае?” Як паведамляе выданьне Tribune de Genève, яе арганізатар — фэдэральны інстытут аховы аўтарскіх правоў. У экспазыцыі прадстаўленыя разнастайныя прыклады ўсяго “псэўдашвайцарскага” — прадукты, рэчы, брэнды, пазначаныя словам Swiss або знакам “белы крыж на чырвоным фоне”.

Журналіст Tribune de Genève задае сваім чытачам пытаньне: “Ці ведаеце вы што пра BelSwissBank?” (Маецца на ўвазе закрытае акцыянэрнае таварыства “БелСьвісБанк”, на сайце якога стаіць знак “белы крыж на чырвоным фоне” і пазначана, што гэта першы ў Беларусі банк са 100% швайцарскім капіталам, а да таго ж афіцыйны спонсар беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэту.)

Аўтар сам адказвае на сваё пытаньне: “Вядома ж, не. І ёсьць прычына: штаб-кватэра гэтай установы знаходзіцца ў Менску, у Беларусі… І яна не адна няслушна карыстаецца швайцарскай рэпутацыяй”.

Сярод шматлікіх злоўжываньняў, прадстаўленых на бэрнскай выставе, — вырабленае ў Вугоршчыне і пазначанае словамі “Swiss Quality” насеньне гарбузоў, кітайскія тэрмомэтры з традыцыйным швайцарскім сымбалем, запальнічкі, гадзіньнікі, багата іншых падробак…

Паводле дасьледчыкаў швайцарскага ўнівэрсытэту Санкт-Гален, за гэтай зьявай стаіць псыхалёгія заможнага спажыўца. Пакупнік гатовы заплаціць нават за надта дарагі тавар на 20% і нават на 50% болей, абы на ім стаяла слова “Swiss”.

Каб спажыўцы не расчароўваліся, вырашэньня праблемы пачалі шукаць на дзяржаўным узроўні. На разгляд Камітэту па прававых пытаньнях Нацыянальнага парлямэнту прапанаваныя некалькі шляхоў абароны швайцарскага брэнду. Сярод іх такі: кампанія мае права выкарыстоўваць слова “Swiss” у сваім дызайне, калі яе штаб-кватэра і адміністрацыя знаходзяцца на тэрыторыі Канфэдэрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG