Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка едзе ў Вэнэсуэлу


Кіраўнікі Беларусі і Вэнэсулы падчас сустрэчы ў Менску ў верасьні 2009 году
Кіраўнікі Беларусі і Вэнэсулы падчас сустрэчы ў Менску ў верасьні 2009 году

Чакаецца, што кіраўнік Беларусі наведае Вэнэсуэлу з афіцыйным візытам 16-17 сакавіка.

Як перадае вэнэсуэльскае «Баліварыйскае Агенства Навінаў», візыт стане працягам стратэгічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі, накіраванага на стварэньне шматпалярнага сьвету.

Міністар па навуцы, тэхніцы і прамысловасьці Рыкарда Менэндэс заявіў, што падчас візыту акрамя традыцыйных пытаньняў гандлю, кіраўніцтва двух краін будзе шукаць мэханізмы інтэграцыі паміж эканомікамі Беларусі і Вэнэсуэлы. Паводле Мэнэндэса, у гэтым кірунку ўжо ёсьць некаторыя посьпехі, нягледзячы на вялікую адлегласьць паміж дзьвюма краінамі.

Ён ў прыватнасьці адзначыў, што ўжо ёсьць даволі прасунутыя праекты ў нафтавай і газавай сфэры. Пры гэтым ён, аднак, не даў канкрэтных прыкладаў такіх праектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG