Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.





МАРОЗНА...


...але пагодліва. Тэмпэратура: -10 — -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У чатырох кінатэатрах Менску паказваюць "Алісу ў краіне дзівосаў" Ціма Бэртана.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зь візытам у Вашынгтоне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1851 памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі. Родам ён з гістарычнай Полаччыны, зь цяперашняга Расонскага раёну, а галоўная ягоная кніга называецца "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях".

У 1922 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Джэк Кэруак, вядучы прадстаўнік так званага "пакаленьня бітнікаў" (Beat Generation) у амэрыканскай культуры (пам. 1969).

У 1938 адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

У 1940 была падпісаная мірная дамова паміж СССР І Фінляндыяй, якая закончыла савецка-фінскую вайну.

У 1946 нарадзілася амэрыканская акторка і сьпявачка Лайза Мінэлі.

У 1999 Польшча, Чэхія і Вугоршчына як першыя краіны былога сацлягеру сталі сябрамі NATO.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень пасадкі дрэваў у Кітаі.

Дзень змаганьня з цэнзурай у Інтэрнэце.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Коля – эліксір маладосьці для прэзыдэнта".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Адзіныя людзі для мяне — гэта шалёныя, якія шалёна жывуць, шалёна гавораць, шалёна шукаюць збавеньня, прагнуць усяго адначасова, ніколі не пазяхаюць і ня кажуць банальнасьці, якія толькі гараць, гараць, гараць як казачныя жоўтыя рымскія сьвечкі і выбухаюць сярод зорак сьвятлістымі павукамі...", — Джэк Кэруак, з раману "На дарозе" (1957).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG