Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: Залагодзіць дыктатуру — атрымаць ад яе па твары


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі ўтрымлівае вельмі крытычныя ацэнкі.

Камэнтуе лідэр аб’яднанай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч:

«Вельмі слушна, што, нягледзячы на зьмену прэзыдэнтаў, Амэрыка застаецца краінай, палітыка якой імкнецца абапірацца на ідэалы. Гэта вельмі добра і вельмі добры прыклад для краінаў, дзе свабоды няма. На жаль, гэта ўяўляе дастаткова радыкальны кантраст на тле так званай „realpolitik“ суседніх з намі краінаў, якія спрабуюць залагодзіць дыктатуру і атрымліваюць раней ці пазьней ад гэтай дыктатуры па твары».

XS
SM
MD
LG