Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баршчэўскі: Спыненьне кантрактаў пасяляе атмасфэру страху


Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі

Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі, утрымлівае вельмі крытычныя ацэнкі.

Лявон Баршчэўскі зазначыў, што палітыка Дзярждэпартамэнту ЗША застаецца пасьлядоўнай. Гэтае ўражаньне ён вынес, калі быў зь неафіцыйным візытам у Вашынгтоне ў лістападзе мінулага году. Паводле Лявона Баршчэўскага, даклад сьведчыць пра добрую інфармаванасьць амэрыканскіх чыноўнікаў.

«Канечне, усе праблемы, якія згадваюцца ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, ня высмактаныя з пальца. Яны закранаюць дзе большыя, дзе меншыя пласты людзей.

Я б, канечне, больш акцэнтаваў увагу на тым, што менш заўважана, калі зь людзьмі не працягваюць кантракты за ня тыя палітычныя погляды. Фармальна кантракт заканчваецца, чалавека звальняюць. Фармальна гэта заканадаўству не пярэчыць, але насамрэч гэта і пасяляе атмасфэру страху ў грамадзтве. Тое ж выключэньне Тацяны Шапуцькі, студэнтаў больш б’е па грамадзянскай супольнасьці, калі людзі іншыя бачаць і баяцца. Гэтую праблему трэба ўсюды ўзгадваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG