Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура канстатуе рост карупцыі


Менскі пракурор накіраваў выканаўцу абавязкаў старшыні Менгарвыканкаму інфармацыю пра барацьбу з карупцыяй у 2009 годзе.

Паводле гэтай інфармацыі, у Менску было зарэгістравана 510 карупцыйных злачынстваў, а гэта на 36% больш, чым у 2008 годзе.

Сьледчыя органы выкрылі 50 фактаў атрыманьня хабару, 70 выпадкаў злоўжываньня ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Пракуратура распачала 124 крымінальныя справы паводле фактаў крадзяжу і злоўжываньня. Павялічылася колькасьць службовых падлогаў.

Па выніках 68 пракурорскіх праверак выкананьня антыкарупцыйнага заканадаўства было накіравана 33 прадстаўленьні, 11 прадпісаньняў і прад’яўлена 4 пазовы.

Да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнулі 9 службовых асобаў, а да дысцыплінарнай адказнасьці — 46 чалавек, да матэрыяльнай — 27.

Згодна з афіцыйным сайтам Генэральнай пракуратуры, былі распачатыя 22 крымінальныя справы. Сума кампэнсацыі шкоды склала 26 мільёнаў 803 тысячы рублёў.

Паводле менскай пракуратуры, асноўныя прычыны росту карупцыйнай злачыннасьці — парушэньне прынцыпаў падбору кадраў і адсутнасьць кантролю за дзейнасьцю службовых асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG