Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм’ер, сустаршыню камісіі мытнага саюзу ад беларускага боку Андрэя Кабякова.


Як паведамляе БелТА, Лукашэнка заявіў: "Мы будуем Мытны саюз. Але трэба разумець, што ён будзе асуджаны на правал, калі мы ўжо на гэтым этапе пачнём ўносіць нейкія папраўкі, выключэньні, якія супярэчаць гэтым працэсам, прыдумляць нейкую асаблівую мадэль... Калі мы ствараем мытны саюз, то павінны кіравацца яго клясычным паняцьцем, клясычнымі прынцыпамі, якія агульнавядомыя. Менавіта на такі саюз мы згаджаліся першапачаткова. Калі пачаць рабіць агаворкі і канфіскоўваць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшаніцу, то такі мытны саюз, напэўна, ні Расеі, ні Казахстану, ні Беларусі не патрэбны” – кіраўнік Беларусі.

Ён пацікавіўся мэханізмам разьмеркаваньня сум увазнога мыта па бюджэтам трох краін. "Натуральна, гэта несувымерныя каэфіцыенты (Расія імпартуе тавараў у дзесяткі разоў больш, чым мы і Казахстан), але, тым не менш, выбудоўваць трэба палітыку так, каб мы ні ў чым не страцілі. Якая тут мэтадалёгія рахунку? Ці прыйшлі вы да адзінай думкі?" – спытаў Лукашэнка Кабякова.

Ён папярэдзіў віцэ-прэм’ера, як кіраўніка беларускай дэлегацыі ў Камісіі мытнага саюзу: "Мы ні ў якім выпадку не павінны ні падмануць нашых партнэраў, ні паступіцца сваімі інтарэсамі. Мы павінны вызначыцца менавіта зараз, таму што потым, калі гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы. Мы не настолькі багатыя, каб ахвяраваць нейкімі інтарэсамі. Мы не Казахстан і тым больш не Расея – у іх ёсьць чым ахвяраваць, у іх дастаткова шмат запасаў вуглевадароднай сыравіны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG